Справаздача аб рабоце Апякунскага савета
Дзяржаўнай установы адукацыі
“ Гарбавіцкая сярэдняя школа Калінкавіцкага раёна”
за 2023/2024 навучальны год
Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца ў Дзяржаўнай установе адукацыі “ Гарбавіцкая сярэдняя школа Калінкавіцкага раёна” з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на разліковы рахунак, і могуць выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета на:
-умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
-удасканаленне арганізацыі харчавання навучэнцаў;
-правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў, іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам.
Бацькоўская дапамога аказваецца толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак аддзела адукацыі Калінкавіцкага райвыканкама
Паседжанні Апякунскага савета праводзяцца адзін раз у чвэрць, на іх разглядаюцца перспектывы фінансавых укладанняў, што абавязкова фіксуецца ў пратаколе. Пры ўзнікненні неадкладных пытанняў савет збіраецца няпланава.
За час працы Апякунскага савета , адміністрацыі установы адукацыі атрымалася сфарміраваць адносіны супрацоўніцтва, што, безумоўна, з'яўляецца спрыяльнай асновай для сумеснай дзейнасці. Адміністрацыя установы адукацыі заўсёды запрашаецца і прысутнічае на пасяджэннях Апякунскага савета.
Акрамя таго, пры непасрэдным удзеле Апякунскага савета ўдалося вырашыць некаторыя вельмі важныя «ўнутрыгаспадарчыя» пытанні:
-праведзены рамонт скамеек на спартыўнай пляцоўцы,
-набыцце будаўнічых матэрыялаў, дошак для рамонту дзіцячай гульнявой пляцоўкі, малых архітэктурных форм.
Грашовых сродкаў на разліковы рахунак не паступала.
Выбудоўванне ўзаемадзеяння Апякунскага савета з педагагічным калектывам школы вельмі важна. Ад пазіцыі педагогаў, ад іх адносіны да дзейнасці Апякунскага савета, залежыць многае.
Надзвычай важныя непасрэдныя сустрэчы з педагогамі, якія звычайна адбываюцца на агульнашкольных бацькоўскіх сходах, індывідуальных сустрэчах, гутарках.
Дарэчы, сустрэчы з бацькамі праводзяцца дастаткова часта, іх мэта - інфармаванне і прыцягненне да сумеснай працы. Практычна ні адзін бацькоўскі сход у школе не праходзіць без удзелу прадстаўнікоў Апякунскага савета, якія імкнуцца павысіць зацікаўленасць бацькоў у вырашэнні праблем школьнага жыцця, прыцягнуць да ўдзелу ў ёй.
Гэтая праца патрабуе значных часавых затрат, але яна прыносіць вынік. На сённяшні дзень у кожным класным калектыве ў Апякунскім савеце ёсць свая апора і падтрымка - актыўныя, неабыякавыя бацькі.
Безумоўна, праблемы, памылкі ў нашай працы непазбежныя. Але галоўнае - гэта працаваць узгоднена, разумець інтарэсы кожнага боку: і школы, і бацькоўскай грамадскасці, і грамадства ў цэлым, а перш за ўсё інтарэсаў дзіцяці.
Старшыня Апякунскага савета М.М.Змушко
Справаздача аб рабоце Апякунскага савета
Дзяржаўнай установы адукацыі
“ Гарбавіцкая сярэдняя школа Калінкавіцкага раёна”
за 1 паўгоддзе 2023/2024 навучальнага года
Добраахвочых сродкаў, пералічаных бацькамі на рахунак у першым паўгоддзі 2023/2024 навучальнага года, не паступала.
Справаздача аб рабоце Апякунскага савета
Дзяржаўнай установы адукацыі
“ Гарбавіцкая сярэдняя школа Калінкавіцкага раёна”
за 2 паўгоддзе 2023/2024 навучальнага года
Добраахвочых сродкаў, пералічаных бацькамі на рахунак у другім паўгоддзі 2023/2024 навучальнага года, не паступала.